У Мінскай вобласці нарыхтоўка кармоў вядзецца ва ўсіх раёнах. Пра гэта паведамляе БелТА.
На сённяшні дзень у Мінскай вобласці скошана звыш 32,6 тыс. га плошчаў, што складае 11% ад запланаванага. «Гаспадаркамі Мінскай вобласці нарыхтавана 131,9 тыс. т сенажу. Больш за ўсё травы першага ўкосу скошана ў Нясвіжскім раёне — 39%, Клецкім — 27%, Слуцкім — 24%», — расказалі ў камітэце.
Усяго ў гэтым годзе гаспадаркамі цэнтральнага рэгіёну павінна быць нарыхтавана больш за 140 тыс. т сена, сенажу — 3,5 млн т, 4,55 млн т сіласу.