У Мінскай вобласці ноччу ад снегу расчышчана больш за 3 тыс. км дарог. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Работнікі ЖКГ Мінскай вобласці прадаўжаюць прыбіранне тэрыторый ад снегу, апрацоўку іх супрацьгалалёднымі матэрыяламі, а таксама вываз снегу з расчышчаных тэрыторый.
«Па стане на раніцу 15 студзеня на лініі працавала 336 адзінак спецтэхнікі, у тым ліку 85 прыцягнутай. Расчыстку снегу вялі 683 работнікі службы. Дадаткова расчышчана звыш 3 тыс. км дарог, 514 тыс. кв. м пешаходных сувязяў. За ноч вывезена 406 куб. м прыбранага снегу. На апрацоўку тэрыторый зрасходавана 90 т супрацьгалалёдных матэрыялаў», — паведамілі ў ДА «ЖКГ Мінскай вобласці».