Top.Mail.Ru

У Мінскай вобласці пасеяна больш за 15 % яравых культур

У Мінскай вобласці пасеяна больш за 15 % яравых культур, у найбліжэйшыя дні гэту работу плануюць актывізаваць, каб завяршыць сяўбу на працягу сямі дзён. Аб гэтым паведамляе БелТА. 


У гаспадарках Мінскай вобласці завяршаюцца работы па падкорме азімых культур. «Азімыя збожжавыя падкормлены на плошчы больш за 80 %, рапс на плошчы больш за 90 %. Таксама актыўна ўносяцца арганічныя ўгнаенні, агульная лічба набліжаецца да 5 млн т. Гэты аб’ём унесенай арганікі плануем падвоіць», — расказаў старшыня камітэта Сяргей Прымачэнка. 

У пераліку аргатэхнічных мерапрыемстваў — закрыццё вільгаці. «Забяспечылі закрыццё вільгаці на плошчы больш як 120 тыс. га, работа гэта працягваецца. Што да сяўбы яравых культур, то яе пачалі ўсе раёны Мінскай вобласці. Пасеяна больш за 15 % ад запланаванага, працэсы актывізуюцца, таму сяўбу плануем завяршыць прыкладна за сем дзён», — адзначыў Сяргей Прымачэнка. 

Ён таксама падкрэсліў, што існуючыя ўмовы надвор’я, калі ноччу слупок тэрмометра стабільна паказвае мінусавыя значэнні, негатыўна ўплываюць на стан раслін і глебы. 

«Аднак адсутнасць дажджоў дае магчымасць сёння выконваць усе віды палявых работ, уносячы карэктывы з улікам надвор’я. Напрыклад, у паскораным тэмпе весці закрыццё вільгаці. Мы абавязаны быць гатовы да любых умоў надвор’я», — расказаў Сяргей Прымачэнка.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю