Top.Mail.Ru

У Мінскай вобласці стартавала жніво-2026

Старт яму далі ў Клецкім раёне, у ААТ «Кухчыцы», — там 1 ліпеня пачалася ўборка збожжавых. Хлебаробы Міншчыны сёлета разлічваюць на больш чым важкі каравай. На гэта звярнуў увагу і старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксей Кушнарэнка, які прыехаў у гаспадарку, каб даць старт жніву і пажадаць хлебаробам шчодрага ўраджаю.


Уборачныя плошчы Міншчыны сёлета складаюць:

Збожжавых і зернебабовых усяго (з кукурузай, грэчкай і проса) — 506,3 тыс. га (101,1% да ўзроўню 2025 г.), з іх: 

Жыта — 34,9 тыс. га
Пшаніца — 189 тыс. га
Трыцікале — 62 тыс. га
Ячмень — 98,5 тыс. га
Авёс — 16,1 тыс. га
Зернебабовыя — 8,4 тыс. га
Грэчка і проса — 2,4 тыс. га
Кукуруза ўсяго — 305,1 тыс. га, у тым ліку на зерне — 95,1 тыс. га
Рапс усяго — 110,4 тыс. га
Цукровыя буракі — 39,9 тыс. га
Лён-даўгунец — 8,2 тыс. га
Бульба — 6,2 тыс. га
Агародніна — 1,2 тыс. га

«Вас чакае вялікая праца, часам у няпростых умовах. Але ў вас ёсць усё неабходнае: камбайны і машыны, прэс-падборшчыкі і зернесушыльныя комплексы. А самае галоўнае — у нас ёсць людзі. Гэта вы, сапраўдныя прафесіяналы, зараджаныя на вынік. Для таго каб у кожнага на стале быў хлеб», — падкрэсліў старшыня Мінскага аблвыканкама.


«Зажынкі», нагадаў Аляксей Кушнарэнка, гэта не проста рытуал. Хлеб — святыня. І невыпадкова побач з працаўнікамі поля сёння была ікона Божай Маці «Спрачальніца хлябоў» — дар Мітрапаліта Веніяміна. Яна дапамагае ў вызваленні ад засухі, прымнажэнні зямных і духоўных пладоў.

«Няхай гэтая ікона вас усіх аберагае і дапаможа атрымаць годны ўраджай! Са святам, у добры шлях!»- накіраваў губернатар.

Гарачая пара пачалася! За штурвалам — камбайнер «Кухчыц» Павел Шуціла, які намалаціў рэкордныя 8459,9 тоны збожжа на айчынным «Гомсельмашы» летась, і разам з ім кіраўнік рэгіёна.

«Палі добрыя, збожжа цяжкае — ураджай павінен парадаваць, — не хавае эмоцый Павел Шуціла. — Чакаў гэтага дня, каб зноў сесці за штурвал і выйсці ў поле. Буду працаваць, як летась, на поўную, без аглядкі».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю