У Беларусі ўжо ва ўсю стартаваў грыбны сезон — першымі трафеямі ахвотна дзеляцца грыбнікі з розных куткоў краіны.
Пасля тыдня цёплага надвор’я, якое змяніла зацяжныя замаразкі, грыбы актыўна пайшлі ў рост.
Хоць некаторыя адзначаюць, што ў лясах па-ранейшаму сухавата і грыбоў менш, чым летась, аднак гэта не перашкаджае дзяліцца фатаграфіямі поўных кошыкаў.