Адзначаецца, што прынады з вакцынай будуць распаўсюджвацца з выкарыстаннем авіяцыі.
— Прынада ўяўляе сабой брыкет ад шэрага да цёмна-карычневага колеру масай 25 грамаў, выраблены з кампанентаў кармоў, ядомых для драпежных жывёл (тлушч ялавічны, рыбная мука), які мае спецыфічны пах. У прынаду дададзеная капсула з вакцынай, — растлумачылі ў камітэце.
У Мінскім аблвыканкаме нагадалі аб правілах бяспекі пры выяўленні прынад. Браць іх рукамі і скормліваць свойскім жывёлам катэгарычна забараняецца. Неабходна таксама выключыць магчымасць кантакту дзяцей з прынадамі. У выпадку выпадковага траплення вакцыны (змесціва капсулы) у вочы, поласць рота ці носа, а таксама на пашкоджаныя ўчасткі цела, варта неадкладна звярнуцца да ўрача.