Top.Mail.Ru
188

У Мінскім метрапалітэне расказалі, якія каштоўныя рэчы забываюць у спешцы пасажыры

У Мінскім метрапалітэне кожныя суткі перамяшчаецца да 750 тысяч чалавек — на жаль, у спешцы некаторыя пасажыры нешта губляюць у падземцы. Падрабязнасці расказалі ў прэс-службе прадпрыемства.



У прэс-службе праінфармавалі:

— Толькі за мінулыя суткі, з 7:00 18 снежня да 7:00 19 снежня, у метро былі знойдзены некалькі банкаўскіх карт, сумка з ноўтбукам і дакументамі, праязныя і студэнцкі білеты, пашпарт, каталог тканін, кейс з навушнікамі і некаторыя іншыя прадметы.

Цікавы факт. Увечары 18 снежня грамадзянін знайшоў у пешаходным пераходзе на станцыі метро «Каменная Горка» партаманэт, у якім знаходзіліся пасведчанне кіроўцы і 1675 рублёў.

— Усё гэта прыстойны чалавек добрасумленна перадаў інспектару службы бяспекі метрапалітэна, — адзначылі на прадпрыемстве.

У той жа дзень адна з пасажырак знайшла ў вестыбюлі станцыі метро 100 рублёў і таксама перадала іх інспектару службы бяспекі канкрэтнай станцыі.

— Падобных выпадкаў за год адбываецца досыць шмат, — падкрэслілі ў прэс-службе. — Мы вельмі ўдзячныя ўсім нашым пасажырам, якія садзейнічаюць вяртанню рэчаў і грашовых сродкаў тым, хто іх «пасеяў». Гэта вельмі прыстойна і годна.

 Акрамя таго, на прадпрыемстве выказалі ўдзячнасць калегам з розных структурных падраздзяленняў — у першую чаргу, службы бяспекі, службы руху, службы пуці і тунэльных збудаванняў, якія кожны дзень знаходзяць у метро розныя прадметы і матэрыяльныя каштоўнасці. Яны перадаюць іх ва ўстаноўленым парадкам адпаведным супрацоўнікам, якія афармляюць дадзеныя знаходкі і забяспечваюць іх часовае захоўванне.

У ДП «Мінскі метрапалітэн» звярнулі ўвагу пасажыраў: калі хтосьці нешта згубіў на тэрыторыі аб’ектаў метро, трэба тэлефанаваць на гарачую лінію прадпрыемства (працуе штодня з 8:00 да 20:00) па гарадскім нумары: (+375 17) 383-83-83. Супрацоўнікі паспрабуюць дапамагчы, калі такія прадметы былі знойдзены іншымі пасажырамі або работнікамі падземкі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю