Метрапалітэн — аб’ект вялізнага сацыяльнага значэння.
Днямі ў мінскі гарвыканкам звярнуўся прадстаўнік суб’екта гаспадарання, які займаецца вонкавай рэкламай. Ён паведаміў, што адзін з кліентаў кампаніі з’яўляецца вядомым у Беларусі вытворцам мясной прадукцыі і што ён выступіў з пажаданнем размясціць рэкламу свайго новага прадукта на вагонах цягнікоў у метро.
У сувязі з гэтым першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Надзея Лазарэвіч звярнула ўвагу, што метрапалітэн — гэта аб’ект вялізнага сацыяльнага значэння і павышанай увагі, «таму пагружаць яго ў рэкламу каўбас, сыру і шампуняў не зусім карэктна».
— У нас нямала іншых месцаў, дзе можна прасоўваць прадукцыю: у горадзе 80 білбордаў, з электроннымі табло і ў самых топавых лакацыях, — удакладніла першы намеснік кіраўніка Мінгарвыканкама.
Яна дадала, што можна звярнуцца да дзяржаўнага аператара — прадпрыемства «Мінскрэклама»: для беларускіх вытворцаў там прадугледжаны прэферэнцыйныя ўмовы і атрымаецца не даражэй, чым на вагонах метро.
— Не кажучы ўжо пра магчымасці тэлебачання і іншых СМІ, — заўважыла першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама.
Надзея Лазарэвіч акцэнтавала ўвагу, што апошнім часам такія звароты сталі ледзь не рэгулярнымі, усё шырэйшы спектр прадукцыі, рэкламу якой імкнуцца размясціць у метро на вагонах. Яна заявіла, што пазіцыя гарадской адміністрацыі на гэты конт адназначная і кансалідаваная: «адна справа брэндзіраванне ў адпаведнасці з актуальнымі сацыяльнымі запытамі і знакавымі падзеямі, іншая — камерцыйная рэклама канкрэтных прадуктаў».
«Адпаведны рэгламент будзе скарэкціраваны: у ім дакладна прапішуць дадзеную норму», — удакладняецца ў паведамленні.
Надзея Лазарэвіч паведаміла, што магчымасць размяшчаць рэкламу тавараў і паслуг у метро актуальная. Яна дадала, што для такога спецыяльна ўстаноўлены экраны і насценныя лістоўкі ў вагонах.
— Наземны транспарт — дзяржаўны — таксама «размалёўваць» не будзем: ёсць і тут нямала жадаючых, — падкрэсліла першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама.
Яна заклікала беларускіх вытворцаў больш актыўна прымаць удзел у кірмашах і выставах, у тым ліку і выязных. Гэта не менш эфектыўны сродак для прасоўвання сваёй прадукцыі, сказала Надзея Лазаравіч.