Top.Mail.Ru

У Мінскім парнікова-цяплічным камбінаце да 8 Сакавіка вырасцяць больш за 200 тысяч цюльпанаў

Для жанчын — 260 тысяч кветак айчыннай вытворчасці


Прычым кожную ружу можна адрозніць па сваім непаўторным водары, уласцівым пэўнаму гатунку. Аб гэтым генеральны дырэктар прадпрыемства Сяргей Некрашэвіч паведаміў «Звяздзе» на выязным пасяджэнні пастаяннай камісіі Мінгарсавета па гарадской гаспадарцы, транспарце і сувязі.

Днямі ў продаж паступіла першая партыя дзесяці гатункаў пяшчотнай кветкі. Хоць у мінскіх цяпліцах вырошчваюць ружы круглы год, падчас святаў аб’ёмы паставак узрастуць. Па плане прадпрыемства — 230 тысяч цюльпанаў, 10 % ад гэтай лічбы — ужо можна ўбачыць на паліцах фларыстычных крам горада, у тым ліку ў 11 фірменных крамах Мінскага парнікова-цяплічнага камбіната. Гандаль кветкамі і экспарт распачнецца з 3 сакавіка, у тым ліку прыём заказаў прадоўжыцца.

Мінскі парнікова-цяплічны камбінат вырошчвае таксама расаду для сталічных кветнікаў. Трэба нагадаць, што прадпрыемства з’яўляецца лідарам сярод падобных аб’ектаў. У цяпліцах расце 140 відаў аднагадовых, 40 шматгадовых кветак, ружы ды 75 % — зеляніны і гародніны.

  • Што датычыцца гароднінна-зеляніннай прадукцыі, то яе камбінат дастаўляе ў крамы круглы год. У зімовы перыяд адна цяпліца дае каля 300 тон агуркоў. За месяц вырастае амаль паўтысячы тон. У сярэднім праз дзень аб’ект адгружае па пятнаццаць фур прадукцыі. Прадпрыемства можа пахваліцца цудоўнай якасцю з пазнакай «bio» cалаты, шпінату, рукалы, мелісы, кропу, пятрушкі ды іншай зеляніны. Багаты ўраджай абавязаны сучасным тэхналогіям і маштабнай мадэрнізацыі. Гэта камп’ютарызаваная сістэма кіравання, у начны час сутак працуе толькі адзін аператар, які сочыць за аўтаматызаваным працэсам, маецца чатыры сістэмы ацяплення. Сяргей Іванавіч падзяліўся, што работа працаўніц цяплічнай справы нялёгкая, таму і заработная плата годная — у сезон даходзіць да пяці тысяч беларускіх рублёў. 

Сяргей Некрашэвіч прыадкрыў завесу тэхнічнай часткі «зялёнай» вытворчасці. «Павелічэнне асвятлення ў два з паловай раза прыносіць большы эфект па ўраджайнасці. У кожнай цяпліцы ўсяго па 7 тысяч 200 лямпаў, якія даюць узімку цеплыню і адначасова памяншаюць затраты на газаацяпленне», — адзначыў гендырэктар прадпрыемства.

«Таму трэба разумець, калі кажуць, што беларускія агуркі даражэйшыя за апельсіны, мы павінны памятаць, якія ідуць выдаткі на вырошчванне. І гэта сапраўды складана атрымаць падчас марознай і снежнай зімы добры ўраджай».

Генеральны дырэктар запэўніў: «Мы адказваем за якасць і гарантуем, што ніякіх апрацовак, як у імпартных прадуктах, не робім. Кантралюем у поўнай меры ўсе нітраты і пестыцыды. Прадукцыя пастаўляецца ў тым ліку і для харчавання дзяцей, таму перавышэнні для нас недапушчальныя».

Прадукцыя айчыннага вытворцы мае вялікі попыт у жыхароў сталіцы. У планах камбіната — далейшае пашырэнне асартыменту і павелічэнне аб’ёмаў вытворчасці.

Надзея ЗУЕВА

Фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю