Top.Mail.Ru
161

У Мінскім раёне кіроўца адцягнулася на тэлефон і збіла на пераходзе 18-гадовую дзяўчыну. У СК агучылі дэталі

Следчае ўпраўленне УСК па Мінскай вобласці ўстанавіла абставіны дарожна-транспартнага здарэння, якое адбылося ўвечары 8 снежня мінулага года ў Мінскім раёне. Пра гэта расказала афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Марыя Нікіціна.



Па даных следства, 47-гадовая кіроўца аўтамабіля Toyota Corolla каля 20:00 рухалася па трэцяй паласе дзявятага кіламетра аўтадарогі М-3 Мінск—Віцебск у напрамку сталіцы. Пры пад’ездзе да рэгуляванага пешаходнага перахода жанчына праігнаравала чырвоны сігнал святлафора, які загарэўся для яе, не знізіла хуткасць і выехала на пераход, дзе здзейсніла наезд на 18-гадовую дзяўчыну.

У выніку сутыкнення пешаход атрымала цяжкія цялесныя пашкоджанні і ў стане клінічнай смерці была шпіталізавана ў рэанімацыйнае аддзяленне Мінскай абласной клінічнай бальніцы.

Следствам устаноўлена, што хуткасць аўтамабіля складала каля 60 кіламетраў у гадзіну. Кіроўца мела поўную магчымасць загадзя назіраць рэгуляваны пешаходны пераход паблізу вёскі Баравая, аднак праявіла злачынную нядбайнасць і няўважлівасць. Ключавым фактарам, які прывёў да аварыі, стала адцягненне ўвагі жанчыны на тэлефонны званок яе малалетняга сына. Прыняўшы выклік і паспеўшы толькі пацікавіцца справамі дзіцяці, яна страціла кантроль над дарожнай абстаноўкай і не прыняла неабходных мер для зніжэння хуткасці і спынення перад забараняльным сігналам святлафора, нягледзячы на тэхнічную магчымасць гэта зрабіць. Праз імгненне жанчына адчула ўдар у пярэднюю частку аўтамабіля.

Такім чынам, следчыя прыйшлі да высновы, што менавіта няўважлівасць кіроўцы, выкліканая выкарыстаннем мабільнага тэлефона, стала асноўнай прычынай дарожна-транспартнага здарэння.

Неабходна адзначыць, што, па словах сведак, пацярпелая дзяўчына ў момант пераходу дарогі на дазваляльны сігнал святлафора была паглыбленая ў экран свайго мабільнага тэлефона і, як мяркуецца, не змагла своечасова ацаніць дарожную абстаноўку.

Дзеянні кіроўцы кваліфікаваныя следчымі па ч. 2 арт. 317 КК (Парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіруе транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання). Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю