Top.Mail.Ru

У Мінскім раёне мужчына ўпаў у вогнішча і атрымаў апёкі

Здарэнне адбылося 12 ліпеня. У 16:10 ратавальнікам паступіла паведамленне аб шпіталізацыі мужчыны 1962 года нараджэння, пацярпелага пры ўзгаранні адзення. Падрабязнасці расказала «Мінская Праўда».


Інцыдэнт адбыўся на беразе ракі Усяжа ў аграгарадку Астрашыцкі Гарадок Мінскага раёна на вуліцы Шасэйнай.

Паводле звестак экстранных службаў, мужчына ўпаў у вогнішча, у выніку чаго яго адзенне загарэлася, і ён атрымаў апёкі 1-3 ступені.

Пацярпелы быў аператыўна дастаўлены ў медыцынскую ўстанову. Папярэдняя прычына здарэння — неасцярожнае абыходжанне з агнём.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю