Top.Mail.Ru

У Мінскім раёне падлеткі на квадрацыкле збілі лася

23 чэрвеня ўвечары ў Мінскім раёне 14-гадовы падлетак ехаў на квадрацыкле Cforce па 9-м кіламетры аўтадарогі Н—9032 «Слабодшчына — Юхнаўка — Глебкавічы». Ён сутыкнуўся з дзікай жывёлай — ласём, якая раптам выбегла на дарогу. Пасля ўдару квадрацыкл перакуліўся, а лось схаваўся ў лесе, пра гэта паведамілі ў ДАІ Міншчыны.



У выніку аварыі 14-гадовы вадзіцель і яго пасажыр атрымалі траўмы і былі шпіталізаваныя. Вядома, што ў пасажыра не было шлема.

Для прыцягнення бацькоў па артыкуле 10.3 КаАП Рэспублікі Беларусь інфармацыя накіравана ў інспекцыю па справах непаўналетніх

— Бацькі, катэгарычна выключыце доступ непаўналетніх да транспартных сродкаў, як бачыце на дадзеным прыкладзе, такія «пакатушкі» багатыя непрадказальнымі наступствамі! — нагадваюць у Дзяржаўтаінспекцыі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю