У Мінскім раёне прыпынілі дзейнасць прыватнага мясаперапрацоўчага прадпрыемства. Пра гэта БелТА паведамілі ў Камітэце дзяржаўнага кантролю.
Грубыя парушэнні ў рабоце прадпрыемства выяўлены КДК Мінскай вобласці сумесна з прадстаўнікамі пракуратуры і ветэрынарнай службы рэгіёна.
Правяраючыя ўстанавілі, што на тэрыторыі аб’екта не падтрымлівалася чысціня, не праводзілася своечасовая мыйка і дэзынфекцыя інвентару, асобныя работнікі, якія ўдзельнічалі ў вытворчасці прадукцыі, своечасова не прайшлі гігіенічнае навучанне. Больш за тое, у халадзільных камерах і вытворчым памяшканні выяўлена каля 1 т абязлічанай мясной прадукцыі і сыравіны для яе вытворчасці.
Матэрыялы праверкі накіраваныя ў Дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча. Прынята рашэнне аб выключэнні дадзенага суб’екта гаспадарання з рэестра вытворчых аб’ектаў.
Разглядаецца пытанне аб прыцягненні прыватнага прадпрыемства да адміністрацыйнай адказнасці.