У Мінскім раёне ратавальнікі дапамаглі сабаку выбрацца з пасткі, паведамілі ў МНС.
У аграгарадку Гатава Мінскага раёна сабака захрас паміж металічнымі кратамі вальера.
Ратавальнікі аператыўна прыбылі на месца выкліку і з дапамогай спецыяльнага інструмента вызвалілі хатнюю жывёлу.