У Мінскім раёне вадзіцелю стала дрэнна за рулём. Мужчына ўрэзаўся ў дрэва і загінуў, паведамілі ва УУС Мінаблвыканкама.
Аварыя ў аграгарадку Сеніца здарылася 4 мая каля 7.30. Паводле папярэдняй інфармацыі, 60-гадовы вадзіцель адчуў сябе дрэнна. Мужчына не справіўся з кіраваннем, выехаў на абочыну і ўрэзаўся ў дрэва. Ад атрыманых траўм вадзіцель памёр на месцы здарэння. 54-гадовая жанчына-пасажыр атрымала траўмы, яе шпіталізавалі.
«Вядома, што абодва не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі», — удакладнілі ва УУС.
Па факце аварыі праводзіцца праверка.