Top.Mail.Ru

У Мінску 19 верасня абмяжуюць рух у цэнтры

У сувязі з правядзеннем 19 верасня культурна-відовішчнага мерапрыемства на стадыёне «Дынама» абмяжуюць рух у цэнтры. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. 


19 верасня з 11:00 чакаецца павелічэнне транспартных патокаў па вуліцах Свярдлова, Ульянаўскай, Леніна, а таксама па праспекце Незалежнасці. 

Акрамя таго, з 21:30 магчыма ўвядзенне абмежаванняў руху транспарту па вуліцы Кірава на ўчастку ад вуліцы Свярдлова да вуліцы Леніна. 

Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе ўдзельнікам дарожнага руху ўлічваць гэтую інфармацыю пры выбары маршруту.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю