Top.Mail.Ru
547

У Мінску 22-30 чэрвеня зменіцца арганізацыя руху транспарту на асобных участках дарог

Траекторыя руху транспартных сродкаў часова зменена па вуліцы Талстога. 

У Мінску 22-30 чэрвеня ў сувязі з правядзеннем работ на пуцеправодзе з праспекта Незалежнасці на вуліцу Маскоўскую зменіцца арганізацыя руху транспарту на асобных участках дарог.

Траекторыя руху транспартных сродкаў часова зменена па вуліцы Талстога. Так, рух з боку вуліцы Вакзальнай ажыццяўляецца па трох палосах для руху (па адной направа, прама і налева).

Рух з боку праспекта Дзяржынскага рух ажыццяўляецца па трох палосах (адна — направа, адна — прама і направа, адна — прама).

Дзяржаўтаінспекцыя просіць удзельнікаў дарожнага руху ўлічваць дадзеную інфармацыю пры выбары маршруту ў названыя дні.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю