Top.Mail.Ru

У Мінску 24 красавіка пройдзе прыём па пытаннях якасці і даступнасці тавараў

У Мінскім абласным аб’яднанні прафсаюзаў 24 красавіка з 11:30 да 20:30 будзе працаваць грамадская прыёмная па пытаннях цэн, якасці і наяўнасці тавараў на спажывецкім рынку.


Кожны жадаючы можа ўнесці свае прапановы па ўдасканаленні сітуацыі на спажывецкім рынку або паведаміць аб узніклых нестандартных сітуацыях: адсутнасць тавараў, недастатковы іх асартымент, значнае павышэнне цаны на тавары і паслугі або іх неналежная якасць.

Нагадаем, з красавіка «народны кантроль» працуе кожны чацвер. Звязацца можна па тэлефоне: + 375 (44) 583 65 41 або прыйсці на прыём па адрасе: г.Мінск, пл. Свабоды, 23.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю