2 жніўня на Востраве Мужнасці і Смутку ў г. Мінску адбылася цырымонія ўскладання вянка і кветак, прымеркаваная да Дня дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый, арганізаваная Мінскай гарадской арганізацыяй ветэранаў вайны ў Афганістане «Памяць» грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане».
Адбыўся мітынг, на якім выступілі старшыня савета Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў генерал-маёр Іван Гардзейчык, намеснік камандуючага сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл палкоўнік Вадзім Бабілевіч, старшыня першаснай арганізацыі ветэранаў паветрана-дэсантных войскаў і сіл спецыяльных аперацый МГАВА «Памяць» ГА «БСВВА» палкоўнік Сяргей Андрэеў.


Генерал-маёр Іван Гардзейчык уручыў сцяг першаснай арганізацыі і членскія білеты.


У мерапрыемстве прынялі ўдзел ветэраны ПДВ, воіны-інтэрнацыяналісты, ваеннаслужачыя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, члены грамадскіх аб’яднанняў.




Віктар ІВАНЧЫКАЎ
Фота аўтара