У Мінску сутыкнуліся матацыкл і легкавы аўтамабіль. Пра гэта паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
ДТЗ адбылося раніцай у панядзелак, 24 жніўня. Паводле папярэдняй інфармацыі, 32-гадовы кіроўца аўтамабіля Mercedes, рухаючыся па вуліцы Філімонава, пры павароце налева на праезд Металістаў не даў перавагу кіроўцу матацыкла Kawasaki і здзейсніў з ім сутыкненне.
У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў. Транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні.
Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што пры павароце налева або развароце па зялёным сігнале святлафора кіроўца транспартнага сродку, за выключэннем трамвая, абавязаны саступіць дарогу сустрэчным транспартным сродкам, якія рухаюцца прама або направа.