Top.Mail.Ru
62

У Мінску адкрыўся Гарадскі дзіцячы кансультатыўна-дыягнастычны цэнтр

Ён прымае пацыентаў на базе 3-й дзіцячай клінічнай бальніцы Мінска. У цэнтры працуюць кабінет эндаскапіі, катамнестычны кабінет, Рэспубліканскі цэнтр дзіцячай пульманалогіі і мукавісцыдозу, Рэспубліканскі цэнтр цэліякіі і гастраэнтэралогіі, Гарадскі сурдалагічны цэнтр.


Таксама прыём вядуць алерголаг-імунолаг, неўролаг, гематолаг, отарыналарынголаг, гастраэнтэролаг, пульманолаг.

Як адзначыла прэс-сакратар Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Юлія Барадун, цэнтр адкрыты з мэтамі павышэнне даступнасці і якасці аказання спецыялізаванай меддапамогі дзецям, укаранення сучасных высокатэхналагічных метадаў абследавання, скарачэння тэрмінаў пастаноўкі дыягназу і забеспячэння комплекснага падыходу да дыягностыкі хранічных станаў. 

Цэнтр размяшчаецца па адрасе: г. Мінск, вул. Кіжаватава, д. 60Д. Прыём пацыентаў вядзецца з панядзелка па пятніцу, з 8.00 да 20.00 гадзін (папярэдні запіс па тэлефоне +375 17-374-52-74) па накіраваннях урачоў-спецыялістаў арганізацый аховы здароўя, якія аказваюць меддапамогу дзецям. 

Алена КРАВЕЦ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю