Top.Mail.Ru
178

У Мінску адкрылася выстава «Эра штучнага інтэлекту: чытаем будучыню»

Тэматычная выстава «Эра штучнага інтэлекту: чытаем будучыню» адкрылася ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 8 студзеня, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».



Інтэграцыя ШІ ў эканоміку рэспублікі з’яўляецца адным з ключавых фактараў сучаснага эканамічнага росту. Лічбавыя тэхналогіі могуць падтрымаць устойлівае развіццё, стварыць умовы для новых форм бізнесу. Гэтыя тэмы падрабязна асветлены ў прадстаўленых у экспазіцыі перыядычных выданнях: «Лічбавая трансфармацыя», «Права.by», «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі», «Навука і інавацыі», «Эканоміка. Фінансы. Кіраванне», «Галоўны эканаміст».


Дзякуючы актыўнаму ўкараненню штучнага інтэлекту з’яўляюцца новыя формы сацыяльных, тэхналагічных і іншых адносін. Міжасобныя зносіны набываюць новыя грані, а сістэмы адукацыі і навукі становяцца на шлях кардынальных пераўтварэнняў. Гэтыя важныя пытанні разглядаюцца ў часопісах «Адукацыя і выхаванне», «Беларуская думка», «Веснік адукацыі», «Вышэйшая школа».

Наведвальнікі змогуць азнаёміцца з артыкуламі аб прымяненні тэхналогій ШІ ў медыцыне, сельскай гаспадарцы, вытворчасці, культуры і мастацтве. Публікацыі на гэтыя тэмы размешчаны ў выданнях «Саюзная дзяржава», «Праблемы здароўя і эканомікі», «Спажывецкая кааперацыя», «Мастацтва» і інш.

Выстава будзе працаваць да 25 лютага. Тэлефон для даведак: + 375 (17) 293-27-07.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю