Top.Mail.Ru

У Мінску адкрылася выстава «Вера, служэнне, подзвіг»

Напярэдадні Дня Незалежнасці ў Нацыянальным мемарыяльным комплексе «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі выратаванню Айчыны нашай» адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы «Вера, служэнне, подзвіг», прысвечанай святарам, удзельнікам партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.



У экспазіцыі прадстаўлены рэальныя гісторыі пастыраў, якія ў гады цяжкіх выпрабаванняў сталі на абарону сваёй Айчыны: хавалі савецкіх воінаў і мірных жыхароў ад фашыстаў, лячылі параненых, сталі сувязнымі партызан, падтрымлівалі маральны дух людзей у акупацыі, натхняючы іх на барацьбу з агульным ворагам.

У цырымоніі адкрыцця выставы прынялі ўдзел: клірык Усіхсвяцкай царквы ў Мінску протаіерэй Фёдар Поўны, дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Андрэй Дземянюк і супрацоўнікі ўстановы, генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Вадзім Гігін, муфтый Абу-Бекір, супрацоўнікі беларускага культурнага цэнтра духоўнага адраджэння.

Выстава падрыхтавана Нацыянальным мемарыяльным комплексам «Храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі выратаванню Айчыны нашай», дзяржаўнымі ўстановамі «Беларускі культурны цэнтр духоўнага адраджэння» і «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь».

Віктар Іванчыкаў 
Фота: Віктар Іванчыкаў


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю