Top.Mail.Ru

У Мінску аднавілі крыццё дома на вуліцы Леніна пасля буйнога пажару

У доме на вуліцы Леніна ў Мінску, які пацярпеў пры пажары, аднавілі крыццё. Пра гэта падчас аператыўнай нарады ў Мінгарвыканкаме паведаміў генеральны дырэктар ДВА «Мінскбуд» Анатоль Вядзерчык, паведамляе БелТА.


«Цяпер завяршаецца ўцяпленне паддашкавага перакрыцця. Далей праводзіцца абследаванне аб’екта. Спадзяёмся, што да канца года будзе гатовы праект, які прайшоў экспертызу, і мы прыступім да капітальнага рамонту будынка», — сказаў Анатоль Вядзерчык.

Буйны пажар адбыўся ў будынку ў цэнтры Мінска вечарам 28 чэрвеня гэтага года. У выніку надзвычайнага здарэння выгарэла крыццё, была праведзеная эвакуацыя жыхароў, пацярпелі камунікацыі і кватэры на верхніх паверхах. Пасля пажару будаўнікі аператыўна прыступілі да ліквідацыі наступстваў. З дома вывезлі сотні кубаметраў згарэлых канструкцый, аднавілі газазабеспячэнне, адрамантавалі пашкоджаныя электрашчытавыя і кабельныя лініі. Спачатку будынак накрылі часовым ахоўным крыццём, а ў ліпені прыступілі да ўзвядзення асноўнага крыцця.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю