Праваахоўнікі падкрэслілі, што для бяспекі ўсіх удзельнікаў святочных мерапрыемстваў пропуск грамадзян да месца правядзення парада ў гонар 80-годдзя Вялікай Перамогі будзе арганізаваны толькі пасля праходжання надгляду.
Праваахоўнікі падкрэслілі, што для бяспекі ўсіх удзельнікаў святочных мерапрыемстваў пропуск грамадзян да месца правядзення парада ў гонар 80-годдзя Вялікай Перамогі будзе арганізаваны толькі пасля праходжання надгляду. Запуск гледачоў парада пачнецца з 17.00 праз 160 пунктаў пропуску на 24 КПП. Прадугледжаны асобныя пункты пропуску для ветэранаў ВАВ, людзей з інваліднасцю, цяжарных жанчын, бацькоў з малалетнімі дзецьмі. Гэтыя пункты пропуску будуць абазначаны аранжавым навесам.
Перад кожным КПП будзе ўсталяваны інфармацыйны стэнд з указаннем рэчываў і прадметаў, забароненых да паносу. Такія прадметы можна будзе часова пакінуць у камерах захоўвання. Яны будуць размешчаны на пр. Пераможцаў з боку вул. Гвардзейскай і вул. Мельнікайтэ, а таксама на пр. Машэрава з боку вул. Заслаўскай і вул. Даўмана.