У Мінску на прыборцы снегу задзейнічана больш за 1,5 тыс. рабочых. Пра гэта паведамляе БелТА.
У Мінскай ЖКГ адзначылі, што з пачаткам снегападу камунальныя службы горада перайшлі на ўзмоцнены рэжым працы. Для забеспячэння бяспекі і чысціні ў дварах па прыборцы снегу і апрацоўцы тэрыторый процігалалёднымі сродкамі ўдзельнічаюць 123 адзінкі тэхнікі і 1552 рабочыя, якія займаюцца комплекснай прыборкай і ўтрыманнем домаўладанняў.
Камунальнікі заклікалі пешаходаў быць уважлівымі, а аўтаўладальнікаў — не загрувашчваць дваровыя праезды.