Top.Mail.Ru
107

У Мінску больш за 180 адзінак тэхнікі і звыш 1,5 тыс. чалавек ліквідуюць наступствы снегападу

У сталіцы больш за 180 адзінак тэхнікі і звыш 1,5 тыс. чалавек займаюцца ліквідацыяй наступстваў снегападу, паведамілі ў Мінскай гарадской жыллёвай гаспадарцы, перадае БелТА.


У Мінскім ЖКГ адзначылі, што галоўным прыярытэтам з’яўляецца бяспека. Супрацоўнікі прадпрыемства кругласутачна вядуць работы па ліквідацыі наступстваў снегападу, уключаючы механізаваную і ручную прыборку дваровых тэрыторый.

Для забеспячэння бяспекі і чысціні ў дварах задзейнічаны 181 адзінка тэхнікі, 46 сродкаў малой механізацыі, 1506 рабочых па комплекснай прыборцы і ўтрыманні домаўладанняў, а таксама 444 інжынерна-тэхнічных работніка.

Акрамя таго, да расчысткі снегу далучыліся 577 сталічных арганізацый.

Як расказалі ў «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама» ва ўмовах інтэнсіўных ападкаў у сталіцы таксама арганізавана бесперапынная работа снегапрыбіральнай тэхнікі. Асноўны аб’ём работ па ачыстцы праезнай часткі выконваўся ў начны час з мэтай аператыўнага аднаўлення нармальнага функцыянавання гарадской транспартнай інфраструктуры. Спецыялісты прадпрыемства працуюць ва ўзмоцненым рэжыме, каб аператыўна расчышчаць гарадскія вуліцы і тратуары.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю