Top.Mail.Ru

У Мінску больш за 20 прыпынкаў пасажырскага транспарту ў лістападзе зменяць назву

У Мінску ў лістападзе будзе зменена назва больш за 20 прыпынкаў гарадскога пасажырскага транспарту. Пра гэта паведаміла БелТА.


На прадпрыемстве расказалі, што прыпынкі пераймянуюць у адпаведнасці з рашэннем Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 9 кастрычніка № 4072 «Аб найменні і перайменаванні прыпыначных пунктаў транспарту агульнага карыстання ў горадзе Мінску». 

Напрыклад, з 5 лістапада прыпыначны пункт «Альшэўскага» на скрыжаванні праспекта Пушкіна і вуліцы Альшэўскага будзе насіць назву «праспект Пушкіна». Прыпынак «Мазурава» на скрыжаванні вуліц Мазурава і Скрыпнікава будзе пераназваны ў «Парк Дзівівелка». Прыпынак «Мікрараён Каменная Горка» па вуліцы Нёманская стане «Каменная Горка — 1», а «Данілы Сердзіча» па вуліцы Матусевіча — «Парк 60-годдзя Вялікага Кастрычніка». Прыпынак «Дом кіно» па вуліцы Талбухіна пераймянуюць у «Дом моладзі», а прыпынак «АТС» па вуліцы С. Ясеніна цяпер будзе называцца «Школа № 209». 

Ужо з 12 лістапада прыпынак «Сасновая» па вуліцы Ілімская будзе насіць назву «Сасновы», а «Дарожна-эксплуатацыйнае ўпраўленне» па вуліцы Машынабудаўнікоў стане «Рэмаўтадар». Прыпынак «Пошта» па вуліцы Карбышава будзе пераназвана ў «Полацкі парк».

Зменіцца назва і некаторых іншых прыпынкаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю