Top.Mail.Ru
240

У Мінску будуць судзіць замежнага студэнта, які мае дачыненне да збыту асабліва небяспечнага псіхатропу

На разгляд у суд накіравана крымінальная справа ў дачыненні да 21-гадовага раней не судзімага замежнага грамадзяніна, якога абвінавачваюць у незаконным з мэтай збыту абароце асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў у складзе арганізаванай групы, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».



Замежнік прыехаў у Беларусь атрымліваць вышэйшую адукацыю. Праз нейкі час ён вырашыў знайсці падпрацоўку і далучыўся да адпаведнай групы ў адным з месенджараў.

У красавіку хлопец убачыў аб’яву, аўтар якой прапаноўваў вельмі шчодрую ўзнагароду за праведзеную работу, і адгукнуўся на яе. Трэба было "перакладаць скруткі з аднаго месца ў іншае", гэта значыць замежнік стаў закладчыкам.

Аднак кар’еру ў наркабізнесе фігуранту пабудаваць не ўдалося - яго затрымалі паблізу вул. Халтурына, калі ён выконваў другое заданне куратара - раскладваў па схованках скруткі з асабліва небяспечным псіхатропам альфа-PVP агульнай масай больш за 12 г.

У дачыненні да затрыманага распачалі крымінальную справу. Віну ён цалкам прызнаў, ва ўчыненым раскаяўся.

— Абвінавачаны навучаўся на першым курсе адной са сталічных ВНУ, раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся, — пракаментаваў намеснік пракурора Савецкага раёна Дзмітрый Клябанаў. — Яму выстаўлена абвінавачванне ў незаконных з мэтай збыту набыцці, захоўванні і перавозцы асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў, у буйным памеры, учыненых арганізаванай групай, гэта значыць у злачынстве, прадугледжаным ч. 4 арт. 328 КК, санкцыя якой — пазбаўленне волі ад 8 да 20 гадоў са штрафам або без яго.


У дачыненні да абвінавачанага прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю