У Мінску гарэла кватэра на восьмым паверсе шматкватэрнага жылога дома, пажар ліквідаваны. Пра гэта БелТА паведамілі ў МНС.
Паведамленне пра пажар на восьмым паверсе жылога дома па вуліцы Ежы Гедройца паступіла сталічным пажарным ад відавочцаў. Гарэла маёмасць у жылым пакоі.
Пажар ліквідаваны. На месцы працавала шэсць адзінак тэхнікі МНС. Пацярпелых няма. Прычыны і абставіны пажару высвятляюцца.