У Мінску кантралююць хуткасць на дзесяці ўчастках. Пра гэта паведаміла БелТА.
Як расказалі ў ведамстве, сёння мабільныя датчыкі кантролю хуткасці працуюць на праспектах Незалежнасці (60, 80 км/г), Партызанскім (60 км/г), Жукава (60 км/г), Дзяржынскага (60, 70 км/г). Перасоўныя датчыкі кантролю хуткасці таксама ўстаноўлены на вуліцах Дамашэўскай (60 км/г), Арлоўскай (60 км/г), Прытыцкага (60 км/г), Ванеева (60 км/г), Маякоўскага (60 км/г) і МКАД (90, 100 км/г).