Top.Mail.Ru
186

У Мінску легкавік заехаў у прыпаркаваны аўтамабіль, пацярпелі тры чалавекі

На вуліцы Адоеўскага ў Мінску легкавік заехаў у прыпаркаваны аўтамабіль, тры чалавекі трапілі ва ўстанову аховы здароўя, паведамляе БелТА.



Днём 15 верасня 33-гадовы кіроўца аўтамабіля BMW на вул. Адоеўскага паблізу дома № 115а здзейсніў наезд на прыпаркаваны аўтамабіль Volkswagen. Кіроўца і два пасажыры аўтамабіля BMW дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя для абследавання.

На месцы інцыдэнту працавалі супрацоўнікі аддзела ДАІ Фрунзенскага РУУС Мінска і следча-аператыўная група. Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю