Top.Mail.Ru
151

У Мінску летам арганізуюць бясплатныя трэніроўкі на пяці пляцоўках

У летнія выхадныя 2025 года ў Мінску пройдуць бясплатныя трэніроўкі па 15 відах спорту на пяці пляцоўках па ўсім горадзе, паведамляюць на сайце спортдляўсіх.бел.


Адна з пляцовак — «Максі» — размешчана ў парку імя 50-годдзя Кастрычніка (вул. Даўгабродская, 44). У гэтай лакацыі на пачатку чэрвеня плануецца адкрыццё Нацыянальнага футбольнага стадыёна.

Дзве пляцоўкі фармату «Мідзі» будуць працаваць у парку імя Уга Чавеса (вул. Нёманская, 54) і парку экстрэмальных відаў спорту (вул. Сталетава, 1). Яшчэ дзве трэніровачныя зоны размесцяцца на пляжах — пляж № 4 Цнянскага вадасховішча і пляж № 2 вадасховішчы Дразды.

Праект «Спорт для ўсіх», разлічаны на людзей розных узростаў і ўзроўняў фізічнай падрыхтоўкі, стартуе 31 мая. Каб прыняць удзел, неабходна зарэгістравацца на сайце спортдляўсіх.бел, выбраўшы зручны час, пляцоўку і від актыўнасці.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю