Top.Mail.Ru

У Мінску лічаць, што зняцце санкцый ЗША з калію паўплывае на рынак угнаенняў

Зняцце амерыканскіх санкцый з Беларускай калійнай галіны — рашэнне стратэгічнага парадку, якое спрыяльна адаб’ецца на сусветным рынку ўгнаенняў. Пра гэта заявіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў (ніжняя палата парламента) Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шпакоўскі.Паведаміла ТАСС.


Паводле яго, вынікі беларуска-амерыканскіх перагавораў адпавядаюць чаканьням афіцыйнага Мінску. «Зняцце амерыканскіх санкцый з айчыннай калійнай галіны — рашэнне стратэгічнага парадку, якое спрыяльна адаб’ецца на стане сусветнага рынку угнаенняў і глабальнай харчовай бяспекі», — напісаў парламентарый у тэлеграм-канале.

Як адзначыў Шпакоўскі, пасля зняцця санкцый ЗША ў дачыненні да беларускага калію няма ніякіх падстаў для іншых незаконных рэстрыкцый супраць рэспублікі.

Разам з тым, ва ўмовах захавання і ўзмацнення жорсткасці санкцыйнай палітыкі ЕС агульная сітуацыя для Беларусі застаецца складанай, аднак адмена амерыканскіх санкцый істотна палегчыць становішча краіны на міжнароднай арэне, указаў дэпутат. «Дзеянні Прэзідэнта [Беларусі Аляксандра Лукашэнкі] накіраваныя на максімальнае ўмацаванне суверэнітэту Беларусі, у аснове якога знаходзіцца экспартна арыентаваная эканоміка», — дадаў ён.

Раней спецпасланнік ЗША па Беларусі Джон Коўл заявіў па выніках перагавораў з беларускім лідэрам, што Вашынгтон прыняў рашэнне зняць санкцыі з калійнай галіны рэспублікі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю