Top.Mail.Ru

У Мінску міліцыянеры і ратавальнікі прадухілілі спробу падлетка саскочыць з моста

У Мінску міліцыянеры і ратавальнікі прадухілілі спробу падлетка саскочыць з моста, паведамілі БелТА ў ГУУС Мінгарвыканкама.



Рухаючыся па вуліцы Ташкенцкай, намеснік начальніка Заводскага РУУС сталіцы па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Іван Беладзедаў убачыў на пуцеправодзе, які падзяляе Чыжоўскае вадасховішча і раку Свіслач, падлетка па той бок агароджы. Міліцыянер адразу ж спыніўся і кінуўся на дапамогу. Намеры ў пацярпелага былі сур’ёзныя: у стане афекту ён ужо паспеў парэзаць сабе рукі, твар і перадплечча.

Праз некаторы час да месца здарэння пад’ехалі супрацоўнікі роты ППСМ Аляксей Фанін і Ігар Чуканаў, ратавальнікі, вадалаз і медыкі, якія таксама падключыліся да размовы з хлопцам. Больш за паўгадзіны супрацоўнікі спрабавалі адгаварыць ад неабдуманага кроку падлетка, але ён быў непахісны і нават не дазваляў падысці да сябе, раз-пораз прыбіраючы рукі з парэнчаў.

Раптам згаслае асвятленне адцягнула ўвагу хлопца і супрацоўнікі міліцыі і МНС хутка схапілі падлетка за верхнюю вопратку і перацягнулі яго на мост, чым выратавалі яму жыццё.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю