Top.Mail.Ru
125

У Мінску мужчына на электрасамакаце не спешыўся і трапіў пад колы аўто

У Мінску малады чалавек на сродку персанальнай мабільнасці не спешыўся і трапіў пад колы аўто. Пра гэта БелТА паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.


Днём 9 красавіка 20-гадовы кіроўца СПМ (электрасамакат) паблізу дома № 33 па вул. Філімонава, паводле папярэдняй інфармацыі, перасякаючы дарогу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе, не спешыўся. У выніку на яго ўчыніў наезд аўтамабіль Kia.

Малады чалавек дастаўлены ў бальніцу для абследавання.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю