У Мінску 4 кастрычніка будзе абмежаваны рух на скрыжаванні Лагойскага тракта і вуліцы Валгаградскай, паведамілі БелТА ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
З 11.30 да 13.30 тут запланавана правядзенне следчага эксперыменту для ўстанаўлення абставінаў ДТЗ, якое мела месца на гэтым участку дарогі.
«Рух па маршруце будзе часткова абмежаваны ў напрамку цэнтра горада. Следчыя просяць удзельнікаў дарожнага руху загадзя планаваць маршрут з улікам прадстаўленай інфармацыі», — адзначылі ў Дзяржаўтаінспекцыі.