Top.Mail.Ru
126

У Мінску назіраецца стабільная і кантраляваная санітарна-эпідэміялагічная абстаноўка

У сталіцы назіраецца стабільная і кантраляваная санітарна-эпідэміялагічная абстаноўка, якая адпавядае характэрнаму для гэтага перыяду ўзроўню. Пра гэта журналістам паведаміў галоўны урач ДУ «Мінскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» Сяргей Казырэвіч пасля аператыўнай нарады ў Мінгарвыканкаме, паведамляе БелТА.



«У цяперашні час асноўная доля захворванняў прыпадае на вострыя рэспіраторныя інфекцыі і кішэчныя інфекцыі. У структуры хворых пераважае дзіцячае насельніцтва, што звязана са спецыфікай згуртаваных калектываў, такіх як дзіцячыя школы і сады», — падкрэсліў ён.


Галоўны ўрач цэнтра дадаў, што ўздым захворвання на грып і вострыя рэспіраторныя інфекцыі чакаецца ў другой дэкадзе лютага. «Кіраўнікам устаноў адукацыі і прадпрыемстваў неабходна звярнуць асаблівую ўвагу на правядзенне неспецыфічных мер прафілактыкі. У першую чаргу гэта датычыцца спраўнасці сістэм вентыляцыі, магчымасці своечасовага праветрывання памяшканняў і захавання графікаў вільготнай прыборкі памяшканняў з ужываннем сродкаў дэзынфекцыі, дазволеных Міністэрствам аховы здароўя. Таксама важна своечасова выяўляць супрацоўнікаў і навучэнцаў з прыкметамі вострых рэспіраторных інфекцый і, пры неабходнасці, ізаляваць іх ад калектыву. Гэтыя мерапрыемствы дапамогуць прадухіліць распаўсюджванне захворванняў як у працоўных калектывах, так і сярод навучэнцаў у адукацыйных установах», — расказаў Сяргей Казырэвіч. 

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю