Top.Mail.Ru

У Мінску па гарачых слядах затрыманы падазраваны ў забойстве цяжарнай жанчыны

У Мінску затрымалі 38-гадовага жыхара сталіцы, які падазраецца ў забойстве 43-гадовай мінчанкі. Пра гэта БелТА паведамілі ў МУС. 


Мужчына прызнаўся, што меў з загінулай блізкую сувязь і ведаў, што яна чакае ад яго дзіця. Пры гэтым ён афіцыйна быў у іншых адносінах, праз што паміж ім і ахвярай рэгулярна ўзнікалі канфлікты. 

Падчас чарговай сваркі зламыснік некалькі разоў ударыў жанчыну нажом, паклаў цела ў дарожную сумку, вывез за горад і закапаў. Па дарозе пазбавіўся ад доказаў — скрываўленага адзення і смартфона. 

Паведамленне пра знікненне ад дачкі загінулай паступіла ў міліцыю толькі праз два дні пасля забойства. На працягу сутак дзякуючы комплексу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў падазраваны ўстаноўлены і затрыманы. Ён прызнаў віну. 

Следчымі распачата крымінальная справа.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю