Гэты ўчастак стане часткай трэцяга транспартнага кальца горада, якое пачалі ўзводзіць у маі 2026 года. Першае яго звяно — 381-метровы шасціпалосны мост паміж Каменнай Горкай і Лебядзіным — плануюць адкрыць да канца гэтага года. Усяго ж да 2030-га ў Мінску пабудуюць 11 мастоў і 55 кіламетраў магістральных дарог.
Новая траса даўжынёй каля кіламетра (па тры паласы ў кожным напрамку) пройдзе ад вуліцы Чурлёніса ў бок плошчы Казінца да вуліцы Ландэра, а на выездзе да вуліцы Каржанеўскага пашыраць пераходна-хуткасныя палосы.
Акрамя самой магістралі, будаўнікі ўзвядуць мост праз чыгунку, абновяць участак пуцей, заменяць камунікацыі (без адключэння святла і вады ў жыхароў), а побач уладкуюць паркоўкі і тратуары. Работы будуць весці кругласутачна сіламі некалькіх падрадчыкаў. Завяршыць асноўную будоўлю плануюць да канца 2027 года, а запусціць рух — у 2028-м.
Будоўля зменіць і звыклы від раёна: плошча мясцовага рынку скароціцца з 8142 да 7600 «квадратаў», а прыпынкі транспарту з плошчы Казінца перанясуць, з-за чаго скарэктуюць маршруты. Акрамя таго, у суседніх дамах, дзе стане больш шумна, паставяць шумаахоўныя вокны.
Пры гэтым перакрываць рух на час работ не будуць, а праходы да школ, дзіцячых садкоў і паліклінік абяцаюць захаваць.