Top.Mail.Ru

У Мінску пачаліся паказы фільмаў міжнароднага кінафестывалю «Залаты певень»

У рамках XXXI Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» у сталічным кінатэатры «Перамога» адкрыўся паказ фільмаў міжнароднага кінафестывалю «Залаты Певень». Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Асацыяцыя кінематаграфістаў Кітая, Пасольства Кітая ў Беларусі, Міністэрства культуры Беларусі і Мінскі гарвыканкам. Непасрэднымі выканаўцамі з’яўляюцца Кітайскі культурны цэнтр у Мінску і Асацыяцыя арганізацый кітайскіх суайчыннікаў «Хуацяа» ў Беларусі.


Як адзначыў на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця кінапаказу Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Чжан Вэнчуань, нашы краіны маюць даўнія і багатыя традыцыі кінакультуры. «У апошнія гады абмены паміж кінасупольнасцямі нашых краін становяцца ўсё больш цеснымі і плённымі, — падкрэсліў кіраўнік дыпламатычнай місіі. — У 2021-м і 2022-м гадах па запрашэнні аргкамітэта кінафестывалю Кітайскі саюз кінематаграфістаў паспяхова правёў кінапаказы „Залаты Певень“ у рамках фестывалю „Лістапад“. У 2021 годзе Кітай паказаў у пракаце і прадэманстраваў на некалькіх міжнародных кінафестывалях фільм „Урокі фарсі“, які быў створаны пры ўдзеле Беларусі. Карціна цёпла сустрэлі кітайскія гледачы. У мінулым годзе дэлегацыя Нацыянальнага ўпраўлення па справах кінематаграфіі Кітая прыняла ўдзел у XXX фестывалі „Лістапад“ і правяла Дні кітайскага кіно, а кітайскі фільм „Чан’ань, Сіань“ быў удастоены Залатой узнагароды за лепшы мастацкі фільм у асноўным конкурсе. Акрамя таго, як дзяржава-член ШАС, Беларусь у ліпені гэтага года накіравала дэлегацыю на Кінафестываль краін ШАС у Чунцыне, дзе яе карціна „Чорны замак“ атрымала ўзнагароду за лепшую работу мастака-пастаноўшчыка». 

3.JPG

З моманту з’яўлення першага кінафільма ў Кітаі ў 1905 годзе кінематограф стаў неад’емнай часткай культурнага жыцця народа, адлюстроўваючы сацыяльныя пераўтварэнні і духоўнае аблічча нацыі, а таксама захоўваючы і прымнажаючы найбагацейшую культурную спадчыну Паднябеснай, падкрэсліў Пасол. Па звестках Нацыянальнага ўпраўлення па справах кінематаграфіі Кітая, у мінулым годзе ў краіне было выпушчана 873 фільмы, налічвалася больш за 14 тысяч кінатэатраў і звыш 90 тысяч кіназалаў. Сумарныя касавыя зборы за год перавысілі 42,5 млрд юаняў, а колькасць кінанаведванняў склала звыш мільярда.

8.JPG

Як заўважыў Чжан Вэнчуань, усё больш выдатных кітайскіх карцін выходзяць на міжнародную арэну, прапануючы замежным гледачам, у тым ліку і беларускай аўдыторыі, дакладны, шматгранны і цэласны погляд на Кітай. Пасол шчыра вітаў адкрыццё XXXI Мінскага міжнароднага кінафестывалю ў Беларусі «Мінскі міжнародны кінафестываль, як важны член Альянсу кінафестываляў краін „Аднаго пояса, аднаго шляху“, на працягу доўгага часу ўносіць актыўны ўклад у развіццё міжкультурнага кінадыялогу паміж краінамі», — падкрэсліў кітайскі дыпламат. 
У рамках цяперашняга кінапаказу «Залаты Певень» былі адабраны чатыры кітайскія фільмы апошніх гадоў, якія атрымалі шырокае прызнанне крытыкаў: «Дэкодэр. Гульня генія», «Яе гісторыя», «Вялікі свет», а таксама «Ізумруднае возера». Як заўважыў Чжан Вэнчуань, «гэтыя работы, разнастайныя па тэматыцы і жанрах, яскрава дэманструюць творчую энергію і мастацкія памкненні кітайскага кінематографа. Упэўнены, што іх унікальная ўсходняя эстэтыка і гуманістычны дух знойдуць водгук у сэрцах беларускіх гледачоў і будуць імі па заслугах ацэнены». 
Так што, хутчэй у кінатэатр «Перамога» па незабыўныя ўражанні!

2.JPG

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА

Чытайце таксама: У правінцыі Чжэцзян праходзіць тэатральны фестываль

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю