Top.Mail.Ru

У Мінску пачнуць зносіць двухпавярховыя дамы — на іх месцы вырастуць шматпавярхоўкі

У сталіцы пачнуць паэтапны знос двухпавярховых дамоў на вуліцы Кальцова. Пра гэта расказала старшыня камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама Ірына Гонтарава, паведаміла агентство «Минск-Новости».



Першым пад знос пойдзе дом па адрасе: вул. Кальцова, 13.

«Прыступіць да яго дэмантажу плануюць ужо сёлета. На яго месцы хочуць узвесці новы шматкватэрны дом, куды будуць пераселены жыхары астатніх дамоў, якія трапляюць пад знос», — патлумачыла прадстаўніца Мінгарвыканкама.


Толькі пасля гэтага пачнуцца вызваленне пляцоўкі і далейшая забудова тэрыторыі шматпавярхоўкамі.

Новыя рэаліі забудовы Мінска

Ірына Гонтарава падкрэсліла, што аб’ёмы жыллёвага будаўніцтва ў Мінску цяпер планамерна скарачаюцца. Большасць буйных свабодных пляцовак у межах МКАД ужо цалкам асвоены, а новыя дамы ўведзены ў эксплуатацыю.

Цяпер узвядзеннем жылля ў горадзе будуць займацца пераважна дзяржаўныя камунальныя прадпрыемствы — Упраўленне капітальнага будаўніцтва (УКБ) Мінгарвыканкама і яго даччыныя структуры.

Забудоўшчыкамі таксама змогуць выступаць буйнапанэльныя домабудаўнічыя камбінаты (МАПІД, Завод эфектыўных прамысловых канструкцый і Мінскі домабудаўнічы камбінат).

Новыя квадратныя метры размяркуюць пераважна паміж тымі, хто стаіць на чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю