У Мінску пад колы аўто трапіў пешаход. Пра гэта паведамляе БелТА.
Паводле папярэдняй інфармацыі, сёння каля 12.30 77-гадовы вадзіцетль аўтамабіля Subaru рухаўся па вул. Заслаўскай дома № 10 ён не даў перавагу і здзейсніў наезд на 70-гадовага пешахода, які перасякаў праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе.
Папярэдне, вадзіцелю стала дрэнна падчас руху. Пешаход дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя для абследавання.
На месцы ДТЗ работалі супрацоўнікі аддзела ДАІ Цэнтральнага РУУС Мінска.
Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі нагадваюць, што кіраваць транспартным сродкам у хваравітым або стомленым стане, які ставіць пад пагрозу бяспеку дарожнага руху, забаронена. Калі вадзіцель адчуў пагаршэнне самаадчування, неабходна спыніцца ў бяспечным месцы, адпачыць або звярнуцца па дапамогу.