Сістэме аховы здароўя ў нашай краіне надаецца асаблівая ўвага. Беларуская медыцына ні ў чым не саступае замежнай. Гэта пацвярджаюць шматлікія ўнікальныя аперацыі, а таксама нярэдкае адкрыццё і рэканструкцыя медыцынскіх устаноў сусветнага ўзроўню. Так, для павышэння якасці аказання медыцынскай дапамогі Мінскім гарвыканкамам было прынята рашэнне аб мадэрнізацыі 2-й цэнтральнай паліклінікі. І 18 студзеня, Фрунзенскі раён атрымаў выдатны аб’ект са спецыялізаванымі аддзяленнямі і самым сучасным медыцынскім абсталяваннем.
Старшыня Савета Рэспублікі, упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў горадзе Мінску Наталля Качанава, якая прысутнічала на адкрыцці, назвала гэту падзею важнай не толькі для Фрунзенскага раёна, але і ў цэлым для сталіцы. Па яе словах, 2025 год — асаблівы для горада Мінска — ужо з самага яго пачатку ўведзены ў эксплуатацыю важныя і патрэбныя для жыхароў сталіцы аб’ектаў. Зусім нядаўна Прэзідэнт адкрыў тры новыя станцыі метро, быў ажыццёўлены перавод усяго горада на падземнае водазабеспячэння, і ў мінчан з’явілася якасная пітная вада. І вось пасля мадэрнізацыі адкрываецца выдатная паліклініка.
Спікер Савета Рэспублікі акцэнтавала, што з боку кіраўніка дзяржавы надаецца вялікая ўвага сістэме аховы здароўя:
«Мы разумеем, што здароўе людзей — гэта вельмі важна. І гэта ўстанова дазволіць жыхарам Фрунзенскага раёна атрымліваць больш кваліфікаваную медыцынскую дапамогу. Для работнікаў гэтай паліклінікі створаны цудоўныя ўмовы, таму што мы разумеем, што тыя людзі, якія аддаюць часцінку сваёй душы і сэрца, сапраўды маюць патрэбу ў добрых умовах для працы і, вядома, у сучасным медыцынскім абсталяванні.
Наталля Качанава звярула ўвагу, што Фрунзенскі раён — самы вялікі ў сталіцы: «У ім пражывае 450 тысяч чалавек, а абслугоўваць паліклініка будзе 48 тысяч. Гэтая лічба — практычна як насельніцтва некаторых нашых гарадоў». Старшыня Савета Рэспублікі ўручыла галоўнаму ўрачу паліклінікі сертыфікат на набыццё стаматалагічнага абсталявання.
Мадэрнізацыя аб’екта ажыццяўлялася на працягу двух гадоў. У ліку выкананых работ — дэмантаж і замена даху, аздабленне фасада, узмацненне канструкцый, замена камунікацый, перапланіроўка ўнутранай прасторы. У паліклініцы цяпер сучаснае абсталяванне, сістэмы кантролю і кіравання доступам, відэаназірання. Да будынка прыбудавалі новы блок для ўстаноўкі апарата МРТ. Больш падрабязна пра новаўвядзенні расказаў галоўны ўрач установы Мікалай Трубчык.
«І грамадзяне, і супрацоўнікі — усе ў захапленні ад таго, што мы нарэшце ўводзім гэты доўгачаканы аб’ект, — падзяліўся галоўны ўрач. — Ён выдатны і ў плане абсталявання, і ў плане інтэр’ераў, і ў плане знешняга выгляду, і, вядома ж, тут сканцэнтравана якаснае медыцынскае абсталяванне, створаны ўсе ўмовы і магчымасці для таго, каб якасна аказваць медыцынскую дапамогу».
Паводле яго слоў, старое абсталяванне было цалкам заменена на новае і сучаснае: «Пастаўлена чатыры апараты УГД высокага класа, шэсць рэнтгенаўскіх апаратаў, апарат рэнтгенаўскай камп’ютарнай тамаграфіі, апарат магнітна-рэзананснай тамаграфіі. Як у гарадской паліклінік ў нас абслугоўваецца без малога 50 тысяч насельніцтва. Але тут знаходзяцца міжраённыя кабінеты, уралагічныя, эндаскапічныя цэнтры. За кошт гэтага абслугоўваюцца жыхары не толькі нашага, але і сумежных раёнаў. Па розных напрамках мы абслугоўваем каля 400 тысяч насельніцтва».
Мадэрнізацыя паліклінікі, са слоў галоўнага ўрача, была неабходная: «Гэты будынак першапачаткова не праектаваўся і не планавалася пад будаўніцтва паліклінікі. Гэта быў санаторый-прафілакторый. Таму, улічваючы 30-гадовы ўзрост, стан сетак, будынку была неабходная мадэрнізацыя. Цяпер наша ўстанова разлічана на 1200 наведванняў у змену».
Пасля азнаямлення з работай установы міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў расказаў журналістам аб перспектывах далейшай работы ў рамках пяцігодкі якасці. Пачаў, вядома, з увядзення гэтай паліклінікі: «Гэта паліклініка — найбольш высокатэхналагічная ўстанова горада Мінска. Тут будуць сканцэнтраваны спецыялісты па ўсіх напрамках, пачынаючы ад хірургіі, траўматалогіі, а таксама і дыягнастычнае абсталяванне такога ўзроўню, як КТ і МРТ. Гэта вельмі важна і сведчыць пра тое, што ўзровень аховы здароўя Мінска на сённяшні дзень павышаецца на ўсіх этапах, пачынаючы ад хуткай дапамогі, амбулаторнага паліклінічнага этапу і, вядома, стацыянарнага. Хацелася б адзначыць, што зноў жа, выконваючы даручэнне кіраўніка дзяржавы аб даступнасці і якасці медыцынскай дапамогі, горад Мінск, уводзячы ў строй гэтую паліклініку, якраз-такі і дамагаецца тых мэт, якія перад намі пастаўлены».
Аляксандр Хаджаеў дадаў, што ў мінулы Год якасці вялася работа над тым, каб сістэма аховы здароўя ў рамках даступнасці і якасці медыцынскай дапамогі адпавядала сусветным стандартам. «На сённяшні момант тая задача, якая пастаўлена кіраўніком дзяржавы, у рамках ужо пяцігодкі якасці, патрабуе ад нас звышматывацыі і звышсіл для таго, каб мы змаглі тое, што маем, зрабіць самай лепшай якасці. Мы прыкладзем для гэтага ўсе сілы. Сёння для гэтага ёсць як працоўныя, так і матэрыяльныя рэсурсы. Гэта значыць, усё тое, што кіраўнік дзяржавы ўкладвае ў сацыяльна арыентаваную дзяржаву, павінна мець у сістэме аховы здароўя самы высокі стандарт. Мы да гэтага будзем не толькі імкнуцца, але ў штодзённым фармаце старацца гэта забяспечваць».
Міністр аховы здароўя адзначыў, што ў 2025 годзе ў горадзе Мінску плануецца да ўводу восем аб’ектаў сістэмы аховы здароўя, чатыры з іх — паліклінікі.
Фота Віктара Іванчыкава