Веласіпед коштам каля 400 рублёў быў скрадзены ў жыхаркі Першамайскага раёна Мінска, паведамляе АНТ.
Пацярпелая звярнулася ў раённае аддзяленне РУУС з заявай аб крадзяжы транспартнага сродку, які яна пакінула пад лесвіцай у пад’ездзе жылога дома. Веласіпед жанчына не прышпіліла, палічыўшы месца захоўвання бяспечным. Збіраючыся на шпацыр, яна выявіла прапажу.
Міліцыянеры ўстанавілі асобу невядомага, які мог быць датычны да крадзяжу. Высветлілася, што 77-гадовы мінчанін зайшоў у пад’езд і, убачыўшы пакінуты веласіпед, вырашыў забраць яго для паездак на дачу.
Веласіпед вернуты законнай уладальніцы, а ў дачыненні да выкрадальніка распачата крымінальная справа за крадзеж.
Фота з адкрытых крыніц