Паслядоўны гібрыд беларускай вытворчасці Forthing T5 EVO прадставілі на прэс-канферэнцыі ў Мінску, паведамляе БелТА.
Гібрыд Forthing T5 EVO выраблены на СП ЗАТ «Юнісан». Даўжыня мадэлі складае 4600 мм, шырыня — 1860 мм, вышыня — 1700 мм, колавая база — 2715 мм. Запас ходу аўтамабіля пры цалкам зараджанай батарэі і поўным баку складае 1150 км. На электрычнасці машына здольная праехаць да 230 км.
Аўтамабіль абсталяваны дадатковым бензінавым генератарам. Мадэль мае мультымедыйны дысплей дыяганаллю 15,6 цалі. Сядзенні абсталяваны сістэмамі вентыляцыі, абагравання і масажу.
Устаноўлена 8 падушак бяспекі, ёсць сістэмы ўтрымання ў паласе руху, маніторынгу сляпых зон і распазнавання дарожных знакаў. Таксама прадугледжаны пярэднія і заднія парктронікі, камера кругавога агляду з функцыяй празрыстага шасі. Кузаў гібрыда цалкам ацынкаваны. Прапануецца 8 варыянтаў расфарбоўкі.