Top.Mail.Ru

У Мінску праходзіць адукацыйны праект «Модуль»

З 21 па 26 верасня ў Мінску праходзіць адукацыйны праект «Модуль» маладзёжнага руху «Іскра» Беларускай партыі «Белая Русь». Яго ўдзельнікамі сталі 56 прадстаўнікоў маладзёжнага руху з розных рэгіёнаў краіны.



Адкрыццё праекта адбылося 21 верасня ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь з удзелам моладзі, кіраўніцтва партыі і дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Праект рэалізуецца ў супрацоўніцтве з Акадэміяй кіравання.

Праграма «Модуля» разлічана на шасцідзённы інтэнсіўны курс, які ўключае лекцыі, семінары, тэматычныя дыскусіі, круглыя сталы, трэнінгі і практычныя заняткі. Удзельнікі разглядаюць пытанні партыйнага будаўніцтва ў сучаснай палітычнай сістэме Беларусі, ідэалагічных працэсаў у беларускім грамадстве, узаемадзеяння палітычных партый са СМІ і працы ў інтэрнэце.

Асобныя пытанні праекта прысвечаны ідэалагічным і палітычным аспектам фальсіфікацыі гісторыі, асновам прапаганды і агітацыі, публічным выступленням і аргументатыўнай культуры сучаснага лідара меркаванняў. Па гэтых тэмах таксама прадугледжаны практыкумы.

25 і 26 верасня ў мерапрыемствах праекта возьмуць удзел 11 міжнародных маладзёжных партыйных дэлегацый — усяго 22 чалавекі. Прадстаўнікі моладзі прыедуць з Расіі, Азербайджана, Малдовы, Лаоса, В’етнама, Зімбабвэ, М’янмы, Кітая, Узбекістана, Таджыкістана і Венесуэлы. 25 верасня ў Мінскай гарадской ратушы адбудзецца сумеснае пленарнае пасяджэнне беларускіх і замежных партыйцаў, дзе будзе прадстаўлены вопыт грамадска-палітычнай і партыйнай работы моладзі розных краін.

У праграму таксама ўключаны наведванні гістарычных і культурных аб’ектаў, прамысловых прадпрыемстваў і аб’ектаў грамадзянска-патрыятычнага выхавання. Сярод іх — Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Мінская гарадская ратуша, гісторыка-культурны комплекс «Лошыцкі» і парк сярэднявечнай гісторыі «Вялікае княства Сула».

Праект «Модуль» стартаваў у лютым 2026 года. Ён накіраваны на фарміраванне каманды маладых лідараў, здольных працаваць у партыйных структурах, выступаць спікерамі і арганізатарамі грамадска-палітычных ініцыятыў у сваіх рэгіёнах.

Міхаіл ДАНІЛКОВІЧ

Фота партыі «Белая Русь»


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю