Top.Mail.Ru
260

У Мінску пранясуць 11 мая самы вялікі флаг Беларусі

Ён 500 м даўжынёй і 9 м шырынёй.


Дзяржаўны флаг даўжынёй 500 м і вагой больш як 400 кг пранясуць 11 мая ў Мінску, паведаміў БелТА намеснік старшыні РГА «Белая Русь» Андрэй Басак.

«У рамках святкавання Дня Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне „Белая Русь“ і Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі вырашылі правесці акцыю і пранесці вялікае палотнішча Дзяржаўнага флага», — расказаў Андрэй Басак.

Ён падкрэсліў, што гэта палотнішча ўражвае — 500 м даўжынёй і 9 м шырынёй. «Флаг будуць несці адначасова каля 700 чалавек. Гэта абумоўлена тым, што вага палотнішча больш за 400 кг. Флаг мае пэўную паруснасць і пры парывах ветру яго ўтрымаць дастаткова складана, таму мы падбіралі рабят. Але ёсць шмат дзяўчат і жанчын, якія выказалі жаданне таксама паўдзельнічаць у праносе флага», — адзначыў намеснік старшыні. Флаг выраблены ААТ «Магатэкс».

«Флаг ужо гатовы. Мы паспрабавалі яго пранесці — усё атрымліваецца. Усё будзе прыгожа і дастойна», — дадаў Андрэй Басак.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю