Top.Mail.Ru

У Мінску прапануюць бясплатна ўзяць нерухомасць для бізнесу — але ёсць умова

У Мінску можна бясплатна атрымаць нерухомасць для вядзення бізнесу. Гаворка ідзе аб 21 аб’екце, якія прапануюць прадпрымальнікам на ўмовах бязвыплатнага карыстання.


Аднак ёсць важная ўмова: будучы карыстальнік абавязаны аформіць дагавор з абавязацельствамі па стварэнні працоўных месцаў.

Як расказалі ў камітэце «Мінскгармаёмасць», спецыялісты разам з балансатрымальнікамі штомесяц аналізуюць свабодныя плошчы, якія доўгі час застаюцца незапатрабаванымі для арэнды.

Па выніках такой работы частку аб’ектаў вырашана перадаваць прадстаўнікам малога і сярэдняга бізнесу бясплатна — каб скараціць колькасць пустуючых памяшканняў і падтрымаць прадпрымальніцкую актыўнасць.

Па словах начальніка аддзела па выкарыстанні дзяржаўнай маёмасці камітэта «Мінскгармаёмасць» Наталлі Кухарчук, некаторыя памяшканні патрабуюць рамонту, а ў асобных можна пачынаць работу практычна адразу.

У асноўным гаворка ідзе аб ізаляваных памяшканнях, размешчаных у падвалах, а таксама на першых і другіх паверхах жылых дамоў.

Інфармацыю аб даступных аб’ектах можна знайсці на сайце Мінгарвыканкама.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю