Top.Mail.Ru

У Мінску прайшоў форум «Кібербяспека 2027»

Удзел у форуме, арганізаваным пры падтрымцы Kaspersky, прынялі больш за 1700 прадстаўнікоў бізнесу, IT-індустрыі і сферы інфармацыйнай бяспекі. У трох тэматычных залах сваім вопытам падзяліліся эксперты з вядучых кампаній і ведамстваў, у тым ліку Kaspersky, МТС, life:), Сбер Банк, Security Lab, НЦЭУ, UserGate і Цэнтр бяспекі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.

Галоўнай тэмай мерапрыемства стаў пошук балансу паміж лічбавізацыяй працэсаў і абаронай інфраструктуры ва ўмовах росту тэхналагічных пагроз. Удзельнікі сышліся ў меркаванні, што развіццё генератыўнага штучнага інтэлекту паставіла кібератакі «на канвеер». Выкарыстанне ШІ істотна знізіла кошт і час падрыхтоўкі такіх аперацый — ад разведкі ўразлівасцяў да стварэння фішынгавых прынад, што, напрыклад, прывяло да трохразовага росту інцыдэнтаў у беларускім карпаратыўным сегменце.

Таму, па словах арганізатараў, вялікі практычны блок прысвяцілі карпаратыўнай і прамысловай устойлівасці. У тым ліку пытанням прымянення Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 40 «Аб кібербяспецы» і ўкараненні міжнародных стандартаў пры праектаванні сістэм інфармацыйнай бяспекі ў арганізацыях, стварэнні цэнтраў кібербяспекі, здольных аператыўна блакіраваць пагрозы. Узнімаліся і пытанні бесперапыннай профільнай адукацыі — ад студэнцкай лаўкі да рэгулярнага павышэння кваліфікацыі ІТ-каманд.

Аміна НАЗАРАВА 
Фота Kaspersky


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю